211730, в. Будачы,
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
     +375 2157 33463
+375 29 3442040
+375 2157 33458

Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

САНАТОРЫЙ БЕЛАРУСІ

ДЛЯ АДПАЧЫНКУ, ЛЯЧЭННЯ І АЗДАРАЎЛЕННЯ

 

Адпачыць, расслабіцца, атрымаць максімальны зарад прыроднай
энергіі на цэлы год і з лёгкасцю пераносіць любыя стрэсы.
Усё гэта магчыма ў нас!

 

ЗАБРАНІРАВАЦЬ

Санаторый «Баравое». Ваш адпачынак - наш клопат

У санаторыя «Баравое» адсутнічаюць прадстаўніцтвы і філіялы як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі. Сайт sanatorium-borovoe.com з'яўляецца адзіным афіцыйным інтэрнэт-рэсурсам санаторыя «Баравое».

Беларускi санаторый «Баравое» атрымаў сваю назву не выпадкова. Ён утульна размясціўся ўдалечыні ад абласных гарадоў і сталіцы, ад бясконцага руху, спешкі і шуму, у велічным хваёвым бары, на беразе маляўнічага возера, у якое ўпадае рака з меладычнай, як крыштальны звон назвай – Студзёнка, сярод некранутай прыгажосці прыроды паблізу Бярэзінскака біясфернага запаведніка – аднаго з, мабыць, самых прыгожых і па-экалагічнаму чыстых месцаў Сінявокай. Ужо адно гэта дапамагае адпачыць, расслабіцца, атрымаць максімальны зарад прыроднай энергіі на цэлы год і з лёгкасцю пераносіць любыя стрэсы. А калі да прыроднай прыгажосці і спакою дадаць хоць бы частку працэдур, прапанаваных у «Баравым», то атрымаецца выдатны кактэйль, імя якому «Здароўе, прыгажосць і доўгая маладосць».

         
Забавы Лячэнне Басейн Сауна Харчаванне

 

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Пражыванне ў камфартабельных
нумарах

Усе карпусы нашага санаторыя размешчаны максімальна блізка да прыроды і дазваляюць нават з нумара адчуць дыханне лесу, а з вокнаў адкрываецца выдатны выгляд. Нумары маюць свежае аздабленне і абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага правядзення вашага вольнага часу і адпачынку. Ванная, душ, телебачанне, Інтэрнэт – усё што вам патрэбна.

АПІСАННЕ НУМАРОЎ

Лячэнне і аздараўленне
на сучасным абсталяванні

Медыцынскі профіль санаторыя - агульнатэрапеўтычны. Усе працэдурныя кабінеты аснашчаны сучасным якасным абсталяваннем а вас абслужыць прафесійны і ветлівы персанал, які ведае сваю працу і ўважліва прыслухаецца да вашых пажаданняў.

ВІДЫ ПРАЦЭДУР І ПРАГРАМ

Харчаванне. Заказное меню, дыеты,
шведскі стол

Для адпачываючых распрацавана заказное двухтыднёвае меню з улікам сезоннасці. Арганізавана дыетычнае харчаванне. Харчаванне чатырохразовае, ажыццяўляецца ў адну змену. У сталовай санаторыя маецца зала для харчавання па сістэме «заказное меню» на 140 чалавек і зала для харчавання па сістэме «шведскі стол» на 80 чалавек.

ДЫЕТЫ І ПРЫКЛАДНАЕ МЕНЮ

Забавы, мерапрыемствы,
спартыўныя спаборніцтвы, экскурсіі

Адпачынак у санаторыі павінен быць не толькі карысным для здароўя, але і цікавым. Нашы спецыялісты не забываюць пра гэта і ўвесь час праводзяць розныя конкурсы, запрашаюць вядомых артыстаў, праводзяць святочныя мерапрыемствы, банкеты. Шэраг экскурсій дазволіць лепш даведацца пра Рэспубліку Беларусь, спазнаць асаблівасці нацыянальнай культуры.

ВІДЫ ЗАБАЎ

 

Акцыі і зніжкі

Навіны

Фотагалэрэя

      

    
  

Як праехаць

Аўтобусам да гарадскога пасёлка Бягомль, далей – транспартам санаторыя (на аўтастанцыі падысці ў касу і паведаміць касіру, што Вы прыехалі на адпачынак у санаторый «Баравое»).

Пры неабходнасці вы можаце замовіць трансфер ад чыгуначнага вакзала, аўтавакзала ці аэрапорта г. Мінск і мы забяспечым дастаўку вас і вашага багажу.

ЗАМОВІЦЬ ТРАНСФЕР

 
211730, в. Будачы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
+375 2157 33463
+375 29 3442040
+375 2157 33458
 
     
     
© 2006-2019, Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Баравое» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь     Працуе на базе "Инсаер"