Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Ванна з бішафам

Бішаф - прыродны мінерал, які залягае пад зямлёй паблізу нафтаносных пластоў. Ён уяўляе сабой іённы комплекс, пераважным у якім з'яўляецца іён магнію. 

Акрамя іёнаў магнію ў бішафе ўтрымліваюцца іёны кальцыя, натрыю і хлору, у вельмі малых колькасцях прысутнічаюць іёны ёду і брому. Паколькі бішаф добра раствараецца ў вадзе, а таксама ў сувязі з яго высокімі лячэбнымі ўласцівасцямі, яго выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі лячэбных ваннаў, прызначаных для лячэння шматлікіх захворванняў. 

Ўласцівасці лячэбных ваннаў

Асноўнае рэчыва, якое змяшчаецца ў бішафе - магній. Ён з'яўляецца каталізатарам шматлікіх жыццёвых працэсаў у арганізме. А высокае ўтрыманне брому дапамагае расслабіцца, спрыяе аднаўленню нервовай сістэмы. Дзякуючы гэтым карысным рэчывам, а таксама іншым мінералам, якія ўваходзяць у склад бішафа, ванны з яго растворам валодаюць супрацьзапаленчым, лёгкім абязбольвальным, супрацьiнфекцыйным, заспакаяльным дзеяннем. 

Акрамя таго, яны павышаюць імунітэт, дабратворна ўздзейнічаюць на скуру, танізуючы яе, разгладжваючы маршчынкі, надаючы пругкасць. 

Паказанні:

  • Захворванні апорна-рухальнага апарата (артрыт, артрозы, хвароба Бехцерава, остеахандрозы). 
  • Перыферычнай нервовай сістэмы (радыкуліты, неўрыты, ганглiанiты). 
  • Гінекалагічныя захворванні (запаленчыя працэсы). 
  • Сардэчна-сасудзістыя (атэрасклероз, гіпертанічная хвароба I-II ст., функцыянальных, перыферычных сасудаў, вегето-сасудзістай дыстаніі). 
  • Кампрэсійныя і рэфлекторныя сіндромы шыйна-груднога і паяснічна-крыжавога аддзелаў хрыбетніка (радыкуліты, люмбалгii, люмбаiшiалгii і інш.). 

Бішаф ў выглядзе мясцовых ваннаў або кампрэсаў можна ўжываць у герыятрычнай практыцы або пры адносна цяжкай плыні захворвання, калі прызначэнне агульных мінеральных ваннаў супрацьпаказана. 

Неабходна кансультацыя лекара!