Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Праграма "Акварэлакс", 10 дзён

                                                           

"Калі ёсць магія на гэтай планеце, яна змяшчаецца ў вадзе."

Ларэн Эйслi

Вада тысячагоддзямі выкарыстоўвалася як спосаб ачышчэння, заспакаення і аздараўлення арганізма.

Гаючыя ўласцівасці вады добра зарэкамендавалі сябе з пункту гледжання прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі захворванняў скуры, сардэчна - сасудзістай, эндакрыннай і нервовай сістэмы. На працягу апошніх 30 гадоў шматлікія незалежныя даследаванні прадэманстравалі эфектыўнасць бальнеятэрапіі пры лячэнні захворванняў апорна-рухальнага апарата.

Здароўю людзей у санаторыі "Баравое" служаць тры віды мінеральнай вады. Адна з іх, высокамiнералiзаваная (16 грамаў на літр), практычна марская вада, здабываецца з глыбіні 580 метраў, выкарыстоўваецца для бальнеялагічных працэдур - ваннаў і г .д., заліваецца ў басейн. У бювет, для пітва, падаецца як звычайная сульфатна-хларыдна-натрыевая вада, так і сульфатна-кальцыевая, унікальная для Беларусі: ні адна лячэбна-аздараўленчая ўстанова не валодае падобным багаццем.

Праграма "Акварэлакс" дапаможа адчуць усю моц гаючых уласцівасцяў прыродных вод санаторыя, умацаваць імунітэт, паслабіць напружаныя мышцы і атрымаць незвычайную лёгкасць ва ўсім целе.

У праграму ўваходзіць:

1. Пражыванне ў нумары абранай катэгорыі

2. 3-х разавае харчаванне па сістэме «шведскі стол»

3. Медыцынскія працэдуры:

  • ванны мінеральна-жамчужныя - 4 працэдуры;
  • веерны душ - 4 працэдуры;
  • плаванне ў басейне з мінеральнай вадой - штодня;
  • пітное лячэнне мінеральнай вадой - штодня;
  • лячэбная фізкультура - 5 заняткаў;
  • гарбата з зёлкамi - 5 наведванняў фитабара;
  • электракардыяграма - 1 даследаванне.
  • кансультацыя ўрача-тэрапеўта або лекара-гінеколага, фізіятэрапеўта - 1 кансультацыя;
  • паўторны прыём: кансультацыя лекара-спецыяліста - 1 кансультацыя.