Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Праграма "Энергія маладосці", 10 дзён

Праграма "Энергія маладосці", 10 дзён

Жыццёвы тонус, што гэта? Для чалавека гэта перш за ўсё пачуццё пастаяннай энергіі і добры настрой.

Энергічнасць і тонус мы чэрпаем з розных крыніц. Гэта эмоцыі, выкліканыя прыемнымі падзеямі ў нашым жыцці. Гэта энергія, атрыманая з збалансаванага харчавання. Гэта лад жыцця, гарманальны фон, навакольнае асяроддзе.
Але часам нешта ідзе не так...

Калі Вы стаміліся адчуваць сябе разбітымі і стомленымі, тады гэтая праграма для Вас!

Працэдуры, уключаныя ў праграму "Энергія маладосці", павышаюць тонус цягліц, станоўча адбіваюцца на стане скуры, паляпшаюць самаадчуванне, дазваляюць зняць напружанне пры высокіх разумовых або фізічных нагрузках і прыносяць шмат іншых станоўчых уздзеянняў.

А галоўнае, Вы зноў адчуеце радасць жыцця і атрымаеце прыліў сіл і аптымізму!

 

У праграму ўваходзіць:

1. Пражыванне ў нумары абранай катэгорыі

2. 3-х разавае харчаванне па сістэме «шведскі стол»

3. Медыцынскія працэдуры:

  • ванны кантрасныя * - 4 працэдуры;
  • аўтаматычнае неiнвазiўнае вызначэнне біяхімічных, гемадынамічных, імуналагічных паказчыкаў крыві (АМП) - 1 даследванне;
  • душ Шарко - 4 працэдуры;
  • лячэбная фізкультура-5 заняткаў;
  • фітатэрапія (гарбата з зёлкамi) - 5 наведванняў фітабара;
  • пітное лячэнне мінеральнай вадой - штодня;
  • плаванне ў басейне з мінеральнай вадой - штодня;
  • мiнi-сауна "Кедравая бочка"- 1 сеанс;
  • механічны апаратны масаж на масажнай кушэтцы - 4 сеансу;
  • электракардыяграма - 1 даследаванне;
  • кансультацыя ўрача-тэрапеўта або ўрача-гінеколага, фізіятэрапеўта - 1 кансультацыя;
  • паўторны прыём: кансультацыя ўрача-спецыяліста - 1 кансультацыя.

*для дарослых i дзяцей ад 14 гадоў