Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Праграма " СТОП прастатыт"

Комплексная праграма " СТОП прастатыт" 

курс 12 дзён, заезд з панядзелка

(узрост да 40 гадоў)

 

"СТОП прастатыт" - праграма нацэленая на лячэнне хранічнага прастатыту і мужчынскага бясплоддзя - праблем, пра якія не прынята гучна казаць.

Прадсталёвая залоза -другое сэрца мужчыны. Захворванне гэтага важнага органа літаральна выбівае яго з жыццёвай каляіны. Таму пытанне прычын прастатытаў, сімптомаў і іх лячэння так цікавяць прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва.

Чым небяспечны прастатыт? Такім пытаннем задаюцца не толькі тыя мужчыны, якія толькі выявілі захворванне, але і тыя, у каго прысутнічае хранічная форма паталогіі. Запаленне залозы нельга пакідаць без увагі ні ў якім разе. Прастатыт - гэта пускавы механізм для развіцця множных захворванняў органаў мочапалавой сістэмы, лячэнне якіх праводзіць нашмат складаней. 

У санаторыі "Баравое" дасведчаным доктарам-уролагам распрацавана комплексная праграма па лячэнні прастатыту і хранічных захворванняў мочапалавой сістэмы.

У праграму ўваходзіць:

1. Пражыванне ў нумары абранай катэгорыі.
2. 3-х разавае харчаванне па сістэме "шведскі стол".
3. Медыцынскія працэдуры:

  • кансультацыя  уролага - 1 кансультацыя;
  • кансультацыя   фізіятэрапеўта - 1 кансультацыя;
  • паўторны прыём: кансультацыя ўрача-спецыяліста - 1 кансультацыя;
  • рэктальны агляд прастаты-1 абследаванне;
  • электракардыяграма-1 даследаванне;
  • пітное лячэнне мінеральнай вадой-штодня;
  • плаванне ў басейне з мінеральнай вадой-штодня;
  • ванна шкіпінаравая-5 працэдур;
  • аплікацыя сапрапелевых гразяў (трусы) - 5 працэдур;
  • фітатэрапія (фітачаі) - 9 наведванне фітабара;
  • лячэбная фізкультура-9 заняткаў;
  • лячэбны масаж прадсталёвай залозы-5 сеансаў;
  • экстракарпаральная магнітная стымуляцыя органаў малога таза на апараце "Авантрон" - 5 сеансаў;
  • магнітафотабаратэрапія на фізіятэрапеўтычным комплексе "АндраСПОК" - 5 працэдур.
  • магніта вiбрамасажнае лячэнне на апараце "Елат"(Мавiт) - 5 працэдур.
  • магнiтатерапiя мясцовая на апараце "Дыямаг" - 7 сеансаў.

* (Прызначэнне лячэння праводзіцца ўролагам пасля агляду і азнаямлення з дадзенымі пальцавага рэктальнага даследавання прадсталёвай залозы (пры ПЖ), УГД нырак, УГД мачавой бурбалкі, прадсталёвай залозы ; ПСА (агульны+свабодны) у мужчын старэй 55лет.