Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Радыахвалевая электракаагуляцыя

Дабраякасныя наватворы скуры, такія як напрыклад папіломы, кандыломы, кератомы спараджаюць комплексы з нагоды знешняй прывабнасці і дастаўляюць дыскамфорт.

Вы перажываеце пра тое, што гэта непрыгожа, а доктары – пра тое, што гэта яшчэ можа быць небяспечна для здароўя. І чым даўжэй вы адкладаеце рашэнне касметычнай праблемы, тым вышэй верагоднасць развіцця і перараджэння дробных дэфектаў у сур'ёзныя захворванні.

Для выдалення наватвораў прымяняюцца некалькі метадаў, сярод якіх электракаагуляцыя адзін з найбольш распаўсюджаных. У санаторыі  "Баравое" для гэтых мэтаў выкарыстоўваецца сучасны апарат радыёхвалевай электракаагуляцыі "Фотэк", які разлічаны для дакладных лакальных уздзеянняў.

 Перавагі прымянення дадзенага метаду:

  • Мінімальная траўматычнасць.
  • Пасля гаення на скуры і слізістых не застаецца рубцоў, шнараў, сцягнутых участкаў.
  • Хуткасць гаення.
  • Бяскроўнасць. Падчас маніпуляцыі адразу запаiваюць сасуд (радыахвалевая электракаагуляцыя). Гэта робіць выдаленне бяскроўным і выключае рызыка пасляаперацыйнага крывацёку.
  • Абеззаражванне месца ўздзеяння. Радыёхвалі валодаюць супрацьвірусным і супрацьмікробным дзеяннем, таму на месцы выдалянага новатвора не з'явіцца новы паталагічны ачаг і не ўзнікне другасная інфекцыя.
  • Бязбольнасць. Радыёхвалі каагулююць нервовыя канчаткі, таму аперацыя не суправаджаецца хваравітымі адчуваннямі.
  • Адсутнасць ацёкаў ў месцы ўздзеяння. Звязана з абязводжваннем апрацоўванага ўчастка. Ранка пасля радыянажа ня мокне і хутка пакрываецца скарыначкай, пад якой адбываецца гаенне.
    Радыахвалевы метад лячэння таксама паспяхова выкарыстоўваецца ў гінекалогіі і уралогіі. Выдаленне розных дабраякасных новаўтварэнняў у урогенiтальной вобласці магчыма пасля наведвання доктара-гінеколага ці ўролага.