Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Ванна "Здаровае сэрца"

Кардыялагічная ванна "Здаровае сэрца" з даданнем марской солі і экстрактаў глогу і півоні.

Цяжка ўявіць іншы гэткi ж просты і дзейсны сродак, як солевыя ванны, якi дапаможа расслабіцца і прывесці нервовы і эмацыйны стан у парадак. 

У склад марской солі ўваходзяць такія мікраэлементы, дзякуючы якім солевыя ванны прыносяць карысць:

  • Жалеза-хімічны элемент, які адказвае за сінтэз гемаглабіну, спрыяе пераносу кіслароду да ўнутраных органаў.
  • Бром – мікраэлемент, які мае заспакаяльнае дзеянне.
  • Калій-спрыяльна ўздзейнічае на працу сардэчнай мышцы.
  • Крэмній-дапамагае трымаць скуру ў тонусе.
  • Магній-рэчыва, якое дапамагае ў працы ЦНС.
  • Ёд-незаменны мікраэлемент для нармальнай жыццядзейнасці чалавека-дапамагае працаваць шчытападобнай залозе, нармалізуе абменныя працэсы арганізма, неабходны для росту і нармальнага палавога паспявання.
  • Кальцый-дапамагае загойваць раны, стымулюе імунітэт.

Экстракты півоні і глогу валодаюць абязбольвальным, супрацьсутаргавым, заспакаяльным дзеяннем, памяншаюць працэсы ўзбуджэння ў цэнтральнай нервовай сістэме, спрыяюць нармалізацыі артэрыяльнага ціску, палягчаюць наступ фізіялагічнага сну.

 Не гледзячы на відавочную карысць,для прыняцця солевых ваннаў існуе шэраг супрацьпаказанняў, таму абавязковая кансультацыя лекара!