Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Малочна-мядовыя ванны

Клеапатра па праве лічыцца найпрыгажэйшай жанчынай усіх часоў. На думку яе сучаснікаў прычына гэтага - малочна-мядовыя ванны, якiя рэгулярна прымала царыца. 

Алей, мікра-элементы, ферменты, вітаміны і іншыя біялагічна актыўныя рэчывы натуральнага прыроднага паходжання, якія змяшчаюцца ў малочна-мядовай сумесі, растворанай ў цёплай вадзе, аказваюць самае дабратворнае дзеянне на арганізм, здымаючы раздражненне скуры, выклікаючы яе змякчэнне і амаладжэнне, аслабляючы цягліцы, нармалізуючы працэсы тармажэння і ўзбуджэння цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, паляпшаючы імунітэт, нармалізуючы сон і абмен рэчываў. 

Паказанні да ўжывання малочна-мядовых ваннаў:

  • сухасць і завяданне скуры,
  • дерматозы,якiя  лупяцца і свербяць,
  • неўрозы, істэрыя, парушэнні сну,
  • зніжэнне імунітэту,
  • нейра-циркулятыўныя дыстаніі,
  • клімактэрычны сіндром,
  • агульная стома. 

Ванны паказаны як жанчынам, так і мужчынам.

 Як прафілактычны метад, мядова-малочныя ванны рэкамендуецца прымаць адзін - два разы на тыдзень, з лячэбнай мэтай - 2-3 разы на тыдзень 6-8 працэдур. 

Перад прыёмам ванны пракансультуйцеся з доктарам, які  вас лечыць .