Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Мінеральная вада «Баравая» ў дерматалогіі: вынікі...

Мінеральная вада «Баравая» ў дерматалогіі: вынікі клінічнага прымянення

Санаторый «Баравое» мае ўнікальную магчымасць — здабываць і ўжываць для разнастайнага лячэння ўласную мінеральную ваду. Гэта адзіная ўстанова ў Беларусі з такой рэсурснай базай. Вада са свідравін санаторыя выкарыстоўваецца як для пітнога лячэння, так і для вонкавых працэдур: ваннаў, арашэнняў, інгаляцый і плавання ў басейне.

Асаблівую цікавасць уяўляе яе дзеянне на скуру. Урачы санаторыя вывучылі эфектыўнасць комплекснага прымянення вады «Баравая» ў пацыентаў з атопічным дэрматытам і псарыязам. Вынікі гэтага клінічнага назірання апублікаваны ў прафесійным часопісе і пацвярджаюць: вада працуе.

Якая вада выкарыстоўваецца для лячэння скуры

У санаторыі ўжываюць тры тыпы мінеральнай вады. Для лячэння дэрматалагічных захворванняў важеую ролю адыгрываюць дзве з іх.

«Баравая-2» — аснова вонкавых працэдур. Гэта вада сярэдняй мінералізацыі (15–16 г/л) са слабашчолачнай рэакцыяй. Яе здабываюць з глыбіні 507 метраў. Выкарыстоўваюць для лячэбных ваннаў, арашэнняў, інгаляцый і напаўняюць ёю басейн. Багаты склад (натрый, кальцый, магній, хларыды, сульфаты, ёд, бром, крэмній) забяспечвае шматкампанентнае ўздзеянне на арганізм.

«Баравая-1» і «Баравая-3» — для пітнога курсу. Гэтыя воды менш мінералізаваныя. Іх прыём унутр нармалізуе працу страўнікава-кішачнага тракту, абмен рэчываў, дапамагае выводзіць таксіны. Такая падрыхтоўка арганізма ўзмацняе эфект вонкавых працэдур і важная пры лячэнні скурных хвароб, якія часта звязаны з унутранымі парушэннямі.

Як мінеральная вада ўплывае на скуру: механізм дзеяння

Пры вонкавым ужыванні вада «Баравая-2» дзейнічае комплексна. Яе лячэбныя эфекты можна падзяліць на некалькі ключавых напрамкаў:

  • Фарміраванне ахоўнага «солевага плашча». Пасля ванны на скуры застаюцца мікраэлементы. Гэты тонкі пласт утрымлівае вільгаць, памяншае сухасць і сцягнутасць, зніжае адчувальнасць нервовых канчаткаў — дзякуючы чаму слабее сверб.

  • Ачышчэнне і дэтаксікацыя. За кошт асматычнага эфекту вада як бы «выцягвае» таксіны і алергены з верхніх слаёў скуры, спрыяючы яе ачышчэнню.

  • Паляпшэнне кровазвароту і харчавання тканак. Мінеральныя ванны пашыраюць паверхневыя сасуды, узмацняюць мікрацыркуляцыю. Скура атрымлівае больш кіслароду і пажыўных рэчываў, хутчэй загойваюцца пашкоджаныя ўчасткі, запускаюцца працэсы рэгенерацыі.

  • Імунамадулюючы і супрацьзапаленчы эфект. Біялагічна актыўныя рэчывы вады дапамагаюць знізіць паталагічную актыўнасць імуннай сістэмы, якая часта ляжыць у аснове хранічных запаленняў скуры (як пры атопічным дэрматыце ці псарыязе). Гэта памяншае выяўленасць запалення.

Іншымі словамі, вада працуе адначасова як мяккі ачышчальны, ўвільгатняльны, супрацьзапаленчы і рэгенеруючы сродак. А яе прыём унутр дапамагае нармалізаваць абменныя працэсы, ад якіх непасрэдна залежыць здароўе скуры.

Што паказала даследаванне: вынікі і высновы

У санаторыі «Баравое» правялі клінічнае назіранне за пацыентамі з хранічнымі дэрматозамі. Удзельнікі атрымлівалі комплекснае лячэнне, якое ўключала мінеральныя ванны, плаванне ў басейне з вадой «Баравая-2» і пітны курс.

Вынікі пацвердзілі высокую эфектыўнасць такога падыходу:

  1. У большасці пацыентаў паменшыліся асноўныя праявы скурных хвароб: сухасць і шушэнне сталі менш выяўленымі, значна знізіўся або цалкам знік сверб.

  2. Нармалізавалася праца страўнікава-кішачнага тракту і печані — органаў, стан якіх цесна звязаны са здароўем скуры.

  3. Стабілізаваўся артэрыяльны ціск, сышлі ацёкі, у некаторых пацыентаў знізілася маса цела.

  4. Практычна ўсе ўдзельнікі адзначылі паляпшэнне сну, павышэнне тонусу і настрою.

Галоўная выснова, якую зрабілі ўрачы: мінеральная вада «Баравая» — гэта бяспечны і дзейсны прыродны лячэбны фактар. Яе ўключэнне ў комплексную тэрапію (бальнеатэрапію) дазваляе значна павысіць выніковасць лячэння скурных захворванняў і палепшыць якасць жыцця пацыентаў.

З падрабязнымі вынікамі можна азнаёміцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе «Дерматовенерология. Косметология» (2025, том 11, №4, с.393).