Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Нафталанавыя ванны

Нафталановая нафта ўяўляе сабой густую вадкасць чорна-бурага або карычневага колеру. Яна мае спецыфічны нафтавы пах. 

Нафталановая нафта валодае унікальнымі гаючымі ўласцівасцямі, аналагаў якім няма ва ўсім свеце. Яна аказвае шматстайнае лячэбнае ўздзеянне на арганізм чалавека. Валодае супрацьзапаленчымі, абязбольвальнымі, сасудапашыральнымі і стымулюючымi ўласцівасцямі. Спрыяе павышэнню абмену рэчываў, паскарае працэс гаення ран. Нафталан стымулюе выпрацоўку гармонаў кары наднырачнікаў, аказвае антыбактэрыйнае і сонцаахоўнае ўздзеянне. Прыводзіць да ўзмацнення вентыляцыі лёгкіх. 

У Санаторыі "Баравое" для падрыхтоўкі ваннаў выкарыстоўваецца эмульсія, якая ўтрымлівае сапраўдную нафталанскую нафту

Паказанні да ўжывання

Нафталан выкарыстоўваецца пры вялікай колькасці разнастайных захворванняў. 

Часцей за ўсё яго прызначаюць пры скурных захворваннях: псарыязе, нейрадэрміце, экзэме, себарэі, фурункулах, сiкозе, піядэрміі. Дапамагае ён таксама пры крапіўніцы, ружовым лiшае, скурным свербу, ранах, пролежнях і тарпiдных язвах. 

Неўралагічныя захворванні: меiжрэбраная неўралгія; неўралгія трайніковага, велькабярцовага і сядалішчнага нерваў; плечавы плексiт; неўрыты асабовага, прамянёвага, локцевага, сцегнавога, велькабярцовага нерваў; а таксама паяснічна-крыжавы і шыйна-плечавы радыкуліт. 

Хірургічныя захворванні: тромбафлебіты; аблітэрацыйны атэрасклероз сасудаў ніжніх канечнасцяў; флебіты і хранічныя эпiдiмiты.

 Захворванні суставаў і пазасустаўных мяккіх тканін апорна-рухальнага апарата: астеахандроз мiжпазванковы; падагра і падагрычны поліартрыт; дэфармавальны спандылез. 

Эфектыўны нафталан пры лячэнні пацыентаў, якія пакутуюць інфекцыйнымі неспецыфічнымі артрытамі і поліартрыты; рэўматычных поліартрытах; вібрацыйнай хваробай; прафесiйных поліартрытах і посттраўматычных астэапарозах. 

Прызначаецца таксама пры такіх пазасустаўных захворваннях мяккіх тканін апорна-рухальнага апарата, як: бурсіты; мiаязiты; міалгія; тендавагiнiты і мiофасцыты.

 Гінекалагічныя захворванні: андексiты; недаразвіццё маткі; бясплоддзе; сальпінгіт-оофарыты і аменарэя. 

Уралагічныя захворваннi: хранічны прастатыт. 

Што да лячэння дзяцей пры дапамозе нафталана, то яго можна прызначаць пацыентам з 5 гадоў. У дзяцей ім лечаць: парушэнне абмену рэчываў; алергічныя захворванні; дыятэз; хранічныя неспецыфічныя запаленчыя працэсы; захворванні апорна-рухальнага апарата і скурныя гнойниковые захворваннi.