Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Азакерыта-парафіналячэнне

Цеплалячэннем, альбо терматерапiей, называецца метад фізіятэрапіі, які прадугледжвае ўздзеянне на праблемныя зоны цела чалавека розных тэрманосьбiтаў.
Цяпло вельмі пазітыўна ўплывае на чалавечы арганізм - дапамагае паскараць працэс абмену рэчываў, спрыяе актывізацыі кровазвароту, што дазваляе лепш забяспечваць клеткі кіслародам і хутчэй выводзіць шкодныя рэчывы. У санаторыі "Баравое" выкарыстоўваецца сумесь парафіну і азакерыту.

Азакерыта-парафіналячэнне з'яўляецца эфектыўнай цеплавой працэдурай. Сумесь парафіна з азакерытам аказвае выяўленае цеплавое дзеянне, механічнае, а таксама хімічнае дзеянне, абумоўленае прысутнасцю ў яе складзе шэрагу біялагічна актыўных хімічных рэчываў.

Лячэбнае дзеянне азакерыта-парафіна:

  • супрацьзапаленчае,
  • рассмоктваючае,
  • сурпацьацёчнае,
  • болесуцішальнае,
  • сасударасшыральнае,
  • якое паляпшае харчаванне тканін, 
  • здымае спазм. 

Азакерыта-парафіналячэнне ўжываюць:

  • пры хранічных запаленчых захворваннях павярхоўных тканін і унутранных органаў,
  • захворваннях і траўматычных пашкоджаннях апорна-рухальнага апарата,
  • перыферычнай нервовай сістэмы,
  • захворваннях жаночых і мужчынскіх палавых органаў,
  • спайках ў брушнай поласцi,
  • шматлікіх захворваннях скуры.