Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

SPA-ванна «Шакаладнае задавальненне»

Гэты рытуал — сапраўдны ласунак для вашай скуры і выдатны спосаб падняць настрой. Пасля душа з мінеральным скрабам вы на 20 хвілін пагружаецеся ў гідрамассажную ванну з шакаладным канцэнтратам. Цёплая вада, бурбалкі гідрамассажу і водар какава ствараюць атмасферу сапраўднага задавальнення.

Шакалад у касметалогіі цэніцца перш за ўсё за высокае ўтрыманне антыаксідантаў і поліфенолаў, якія дапамагаюць змагацца з заўчасным старэннем скуры, абараняюць яе ад свабодных радыкалаў і падтрымліваюць натуральны метабалізм.

Какава-алей змяшчае тлустыя кіслоты, якія аднаўляюць ахоўны бар'ер скуры, перашкаджаюць страце вільгаці і робяць скуру больш пругкай і эластычнай. Такі сеанс не толькі даглядае за скурай, але і здымае стрэс, выклікае прыліў сіл і дарыць выдатны настрой.

Завяршэнне рытуалу — водарная гарбата і некалькі хвілін спакою.