Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

SPA-ванна «Тым'янавы тонус»

Для тых, хто хоча не толькі расслабіцца, але і ўзбадзёрыцца. Пасля ачышчальнага душа з мінеральным скрабам вы пагружаецеся ў гідрамассажную ванну з канцэнтратам тым'яну (чабору). 20 хвілін у цёплай вадзе з водарам гэтай вострай травы дапамагаюць зняць стому і напоўніцца энергіяй.

Тым'ян вядомы сваім танізавальным дзеяннем на нервовую сістэму: ён дапамагае змагацца з стомленасцю, паляпшае памяць і павышае канцэнтрацыю ўвагі. Эфірны алей тым'яну стымулюе кровазварот, што дабратворна адбіваецца на тонусе скуры і агульным самаадчуванні.

Ванны з чаборам спрыяюць паляпшэнню сну, расслабленню мышцаў і зняццю стомы ног, а таксама дапамагаюць ліквідаваць раздражненні на скуры. Гэты рытуал — выдатны спосаб вярнуць бадзёрасць і адчуць прыліў сіл.

Завяршаецца працэдура кубкам водарнай гарбаты.