Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

08.05.2026
У 2026 годзе наша краіна адзначыць 81-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Калектыў санаторыя «Баравое» сардэчна віншуе ветэранаў, працаўнікоў тылу, усіх гасцей і грамадзян нашай краіны з гэтай свяшчэннай датай. Жадаем вам моцнага здароўя, чыстага неба над галавой, сямейнага цяпла і клопату блізкіх.
Санаторый знаходзіцца ў маляўнічым месцы Докшыцкага раёна, гісторыя якога неразрыўна звязана з героічнай барацьбой з фашызмам. Усяго ў 5 кіламетрах ад «Баравога» размешчаны гарадскі пасёлак Бегомль, які па праве называюць «партызанскай сталіцай». Менавіта гэтая зямля стала адным з цэнтраў усенароднага супраціўлення ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ужо са снежня 1941 года тут пачаў дзейнічаць партызанскі атрад «Рамана», які неўзабаве перарос у легендарную брыгаду «Жалезняк» – адно з самых выніковых партызанскіх злучэнняў на тэрыторыі Беларусі.
Ключавым момантам стала вызваленне Бегомля. 20 снежня 1942 года ў выніку добра спранаванай аперацыі партызаны нанеслі сокрушальны ўдар па варожым гарнізоне і выбілі фашыстаў з пасёлка. Цікава, што народныя мсціўцы ўтрымлівалі яго аж да прыходу Чырвонай Арміі ў 1944 годзе. Тут, на вызваленай тэрыторыі, узнік сапраўдны партызанскі край – Барысаўска-Бегомльская партызанская зона, адна з найбуйнейшых на акупіраванай тэрыторыі СССР. Яе плошча складала велізарную тэрыторыю ў тысячы квадратных кіламетраў.
Дзякуючы мужнасці і стойкасці нашых продкаў, кожны год 9 мая мы сустракаем гэты дзень з чыстым сумленнем і гонарам. Зямля, дзе мы зараз аднаўляем здароўе нашых гасцей, памятае гэтыя вялікія подзвігі.
Для гасцей санаторыя ў гэты дзень будзе арганізавана насычаная святочная праграма, якая дазваляе і ўшанаваць памяць герояў, і адчуць радасць Вялікай Перамогі.
Вечарам усіх гасцей чакае асаблівая атмасфера. У фае сталовай пройдзе акцыя «Вершы Перамогі». Кожны жадаючы зможа выказаць свае пачуцці і павагу, прачытаўшы верш пра вайну. Нават калі вы забылі словы, не саромейцеся – мы будзем рады любаму шчыраму слову. Гэта магчымасць аддаць даніну памяці тым, хто падараваў нам мірнае неба.
У клубе санаторыя адбудзецца ўрачысты тэматычны вечар, прысвечаны 81-й гадавіне Перамогі. У праграме: песні ваенных гадоў, вершы, успаміны. Мы ўшануем памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У кіназале санаторыя адбудзецца паказ легендарнага фільма савецкага часу рэжысёра Леаніда Быкава «У бой ідуць адны старыкі». Карціна, якая расказвае пра жыццё лётчыкаў-знішчальнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, стала сапраўдным сімвалам мужнасці, дружбы і любові да Радзімы. У аснове фільма – кранальная чалавечая гісторыя, у якой гарманічна пераплятаюцца драматызм вайны і франтавое таварыства. Пасля прагляду вы зможаце падзяліцца ўражаннямі за кубкам гарбаты.
Кульмінацыяй свята стане канцэртная праграма «На крылах пераможнай вясны». Артысты выканаюць усімі любімыя песні ваенных гадоў і вясёлыя мелодыі Пераможнай вясны.
Удакладніць расклад мерапрыемстваў можна на сайце санаторыя ў раздзеле «Досуг – Афіша тыдня», інфапанэлі ў холе водалячэбніцы або ў клубе санаторыя.
З Днём Вялікай Перамогі! Міру, дабра і здароўя вашым сем’ям!
