Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

12.12.2025
Наша каманда годна прадставіла санаторый «Баравое» на раённым інтэлектуальным турніры «Што? Дзе? Калі?», які праходзіў у г. Докшыцы. У напружанай барацьбе мы ўпэўнена атрымалі перамогу і занялі 1 месца.
Капітанам каманды выступіў Нестераў Аляксей Віктаравіч, урач‑уролаг санаторыя — таленавіты чалавек з шырокім кругаглядам, які здолеў аб’яднаць удзельнікаў, настроіць іх на вынік і павесці да найлепшага рэзультату.
Гэта перамога яшчэ раз даказвае: персанал санаторыя «Баравое» — прафесіяналы ва ўсім. Мы не толькі клапоцімся пра здароўе гасцей, але і дэманструем выдатныя вынікі ў інтэлектуальных спаборніцтвах.
Мы ганарымся нашай камандай і дзякуем арганізатарам конкурсу за цёплую атмасферу і цікавыя пытанні. Наперадзе — новыя дасягненні і новыя вяршыні.
