Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Комплексная праграма "Мужчынскае здароўе 60+"
курс 10 дзён
Мужчына пасля 60 гадоў — гэта ўжо моцны, незалежны, дасведчаны, мудры і, галоўнае, надзейны партнёр ва ўсім. Менавіта ў гэтым узросце мужчына ўжо ведае дакладна, каго ён любіць, што можа і як вырашаць праблемы. І зараз для мужчыны прыярытэтным становіцца яго здароўе.
Старэнне— заканамерны прыродны працэс, але яго можна запаволіць, прытрымліваючыся здаровага ладу жыцця, рацыянальнага харчавання і адмовай ад шкодных звычак.У мужчын у сталым узросце памяншаецца ўзровень тэстастэрону, што запавольвае працэсы метабалізму, выклікае захворванні прастаты, хваробы сэрца, астэапароз і т. д.
У санаторыі "Баравое распрацавана праграма "Мужчынскае здароўе 60+", якая ўключае ў сябе кансультацыю ўрача-ўролага, лячэнне і прафілактыку магчымых захворванняў з выкарыстаннем сучаснага абсталявання і лячэбна-аздараўленчых працэдур. Да таго ж, вы атрымаеце выдатны рэабілітацыйны адпачынак, бо мужчынскае здароўе-гэта не толькі адсутнасць захворванняў, але і стан душэўнай раўнавагі.

Пражыванне ў нумары абранай катэгорыі.
Трохразовае харчаванне па сістэме «шведскі стол».
Медыцынскія працэдуры:
кансультацыя ўрача-уролага — 1 кансультацыя;
кансультацыя ўрача-фізіятэрапеўта — 1 кансультацыя;
паўторны прыём: кансультацыя ўрача-спецыяліста — 1 кансультацыя;
электракардыяграма або электракардыяграма на комплексе аператыўнага кантролю электракардыяграм КАРДЫЯН ПМ — 1 працэдура;
рэктальны агляд прастаты — 1 абследаванне;
агульная магнітатэрапія (магнітатурбатрон) або экстракарпаральная магнітная стымуляцыя органаў малога таза на апараце «Авантрон» — 5 працэдур;
лячэбны масаж прадсталёвай залозы — 5 працэдур;
ванны хвойна-жамчужныя з мінеральнай вадой «Баравая-2» або з марской соллю з натуральнымі расліннымі экстрактамі і ўзбагачанымі хімічнымі элементамі (рамонка або календула) — 5 працэдур;
электралячэнне (1 від) па паказаннях — 5 працэдур;
фітатэрапія (фітачай) — 7 наведванняў фітабара;
лячэбная фізкультура (групавое занятак) — 7 заняткаў;
плаванне ў басейне з мінеральнай вадой — штодзённа (акрамя санітарнага дня);
лячэнне мінеральнай вадой (пітное) — штодзённа.
(Назначэнне лячэння праводзіцца ўролагам пасля агляду і азнаямлення з дадзенымі пальцавога рэктальнага даследавання прадсталёвай залозы (ПРІ ПЖ), УГД нырак, УГД мачавой бурбалкі, прадсталёвай залозы; ПСА (агульны + свабодны)).