Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

30.06.2025
27 і 28 чэрвеня 2025 года, на базе Нацыянальнага парка "Нарачанскі" адбылася 5-я юбілейная спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Санаторый "Баравое" прыняў удзел у спаборніцтвах, у складзе зборнай каманды "Белыя тыгры". Штогод каманда "Белыя тыгры" займае прызавыя месцы. І летняя спартакіяда не стала выключэннем. Зборная каманда ўзяла срэбра ў спаборніцтвах - II ганаровае месца.

Самым яркім, напружаным і эмацыйным для ўсіх удзельнікаў спартакіяды стала спаборніцтва па перацягванні каната. Прадстаўнікам ад Санаторыя "Баравое" выступілі Сяргей Леанідавіч Верхаводка. Усе каманды спартакіяды праявілі неверагодную зацятасць, сілу і волю да перамогі.
Удзельнікі, якія праявілі сябе найярчэй - былі ўзнагароджаны медалямі, прызамі, спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі.
Жадаем камандзе "Белыя тыгры" далейшых перамог, упартасці і сілы!