Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Санаторыю «Баравое» – 35 гадоў: Юбілей здаровага і выдатнага адпачынку!

12.06.2026

13 чэрвеня санаторый «Баравое» адзначае знамянальную дату – 35 гадоў з дня заснавання. За гэтыя гады аздараўленчая ўстанова стала адным з самых папулярных месцаў для аздараўлення і адпачынку.

Санаторый «Баравое» пачаў сваю працу ў 1991 годзе і з першых дзён зарэкамендаваў сябе як сучасная лячэбна-аздараўленчая ўстанова. Размешчаны ў маляўнічым сасновым боры на беразе возера, санаторый спалучае ў сабе ўнікальную прыроду, перадавыя метады лячэння і высокі ўзровень сэрвісу.

За 35 гадоў працы санаторый стварыў адну з наймацнейшых лячэбных баз у рэгіёне. Сёння ўстанова аказвае шырокі спектр медыцынскіх паслуг: ад лекавай фізкультуры і масажу да фізіятэрапіі і ультрагукавой дыягностыкі.

Клопат пра камфорт гасцей — адзін з галоўных прыярытэтаў. За апошнія гады быў цалкам абноўлены нумарны фонд, а цяпер на тэрыторыі вядзецца актыўнае будаўніцтва новага, чацвёртага корпуса. У ім размесцяцца сучасная аквазона, абноўленая лячэбніца і новая сталовая, што выведзе адпачынак у «Баравым» на зусім новы ўзровень.

Санаторый «Баравое» працягвае развівацца, застаючыся верным сваім традыцыям гасціннасці і высокага прафесіяналізму.

Калектыў санаторыя «Баравое» дзякуе ўсім гасцям за давер і чакае новых сустрэч у сценах аздараўленчай установы!