Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Цяпер у санаторыі "Баравое" працэдуру магнітатэрапіі праводзяць на інавацыйным апараце "Палімаг".

29.09.2025

Сябры! Мы рады паведаміць, што зараз працэдуру магнітатэрапіі, у санаторыі "Баравое", праводзяць на інавацыйным апараце «Палімаг».

Дадзены апарат прызначаны для агульнай і лакальнай магнітатэрапіі, што забяспечвае фармаванне нізкачашчынных магнітных палёў і кіраванне іх інтэнсіўнасцю, кірункам і хуткасцю перасоўвання. Актывацыя абменных працэсаў і мікрацыркуляцыі дабратворна ўплывае на эндакрынную і імунную сістэмы арганізма. Дзякуючы гэтаму лекары санаторыя дамагаюцца розных лячэбных эфектаў.

Метад вельмі эфектыўны ў комплекснай тэрапіі, пры спалучэнні з іншымі санаторна-курортнымі працэдурамі і методыкамі.

Ваш адпачынак і моцнае здароўе - наш прыярытэт!

Таму мы выкарыстоўваем высакаякаснае інавацыйнае абсталяванне. Больш падрабязна пра магнітатэрапію на апараце "Палімаг" можна даведацца тут. Санаторый "Баравое" клапоціцца аб Вашым здароўі!