Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

У санаторыі "Баравое" адсвяткавалі Масленіцу!

03.03.2025

Самае «смачнае» вясновае свята - Масленіца! Весела, з музыкай і песнямі сустрэлі ў санаторыі "Баравое".

На беразе вадаёма сабраліся дзеці і дарослыя, якія ад душы павесяліліся ў гэтае народнае свята. Удзельнікі гуляння весела і дружна вадзілі карагоды, актыўна бралі ўдзел у народных гульнях і конкурсах. Для гасцей свята падрыхтавалі смачны бонус-прэзент "салодкія блінцы" ад санаторыя "Баравое".

У праграме гуляння было мноства конкурсаў, віктарын, продаж шашлыка. А асаблівым госцем мерапрыемства стаў народны ансамбль песні "Млын". Удзельнікі свята весела і забіяцка праводзілі зіму і з ушанаваннямі сустрэлі вясну! Масленіца падарыла ўсім незабыўныя эмоцыі і нагадала аб важнасці народных традыцый.