Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Натхняем і натхняемся. Спецыялісты санаторыя "Баравое" прынялі ўдзел у выставе "Адпачынак-2024"

22.04.2024

Санаторый "Баравое" прыняў удзел у самай буйной турыстычнай падзеі Беларусі — 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2024". Яна праходзіла ў Мінску з 18 па 20 красавіка.

 У рамках выставы санаторый  прадставіў шырокі спектр прапанаваных медыцынскіх, аздараўленчых і турыстычных паслуг. За тры дні працы стэнд Віцебскай вобласці, дзе працавалі прадстаўнiкi санаторыя, наведалі сотні гасцей, сярод якіх былі супрацоўцы турыстычных агенцтваў, арганізацый аховы здароўя, а таксама індывідуальныя наведвальнікі.

 Спецыялісты аддзела маркетынгу і рэалізацыі паслуг Вікторыя Камінская і Наталля Махмудава правялі мноства кансультацый і перамоў, прэзентавалі магчымасці санаторыя для лячэння і адпачынку. Асаблівую цікавасць гасцей выклікала ўнікальнае размяшчэнне санаторыя на беразе маляўнічага возера, а таксама шырокі спектр лячэбных і аздараўленчых паслуг, уключаючы бальнеятэрапію, гразелячэнне і апаратную фізіятэрапію. 

 Акрамя таго, спецыялісты санаторыя «Баравое» прынялі ўдзел у дзелавой праграме выставы, наведалі семінары і майстар-класы па актуальных пытаннях развіцця турызму ў Беларусі.

 Выстава "Адпачынак-2024" стала выдатнай пляцоўкай для ўстанаўлення новых дзелавых кантактаў, папулярызацыi санаторна-курортных паслуг санаторыя "Баравое" і знаёмства з новымі тэндэнцыямі ў індустрыі турызму.