Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

15.05.2025
15.05.2025. у ДУ “Санаторый “Баравое” з калектывам прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму: “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі”. Размова ішла аб развіцці сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь, як важнейшым прыярытэце дзяржаўнай палітыкі нашай краіны.

У рэспубліцы створана і паспяхова дзейнічае разгалінаваная сетка ўстаноў аховы здароўя. Любы грамадзянін мае магчымасць аператыўна атрымаць медыцынскую дапамогу, асаблівая ўвага ўдзелена сельскай мясцовасці.
Таксама было адзначана, што ў 2024 годзе Беларусь наведалі больш за 160 тыс. грамадзян са 159 краін свету. Больш за 60 працэнтаў ад колькасці пацыентаў прыпадае на грамадзян краін СНД.
Было адзначана аб папулярнасці нашых здраўніц, большасць з якіх размешчана ў прыгожых прыродных ландшафтах, аб тым, што экалагічная абстаноўка знаходзіцца пад пастаянным кантролем і маніторынгам, аб забяспечанасці і раёна, і Беларусі ў цэлым якаснай пітной вадой, а таксама аб беражлівым стаўленні да рэсурсаў, падораных нам прыродай.